Вы тут

На адменены "Чарнобыльскі шлях" прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек

nn.by

На дазволены ўладамі, але адменены арганізатарамі "Чарнобыльскі шлях" прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Прыблізна столькі ж сабралася журналістаў, а таксама людзей у цывільным. Ад Акадэміі навук людзі пайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў парк Дружбы народаў. Міліцыя папярэджвае, што акцыя несанкцыянаваная, але затрыманняў не праводзіць. Удзельнікаў шэсця здымаюць на відэа. Ніна Багінская нясе бел-чырвона-белы сцяг.

Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" адмовіліся ад яго правядзення не толькі з-за вялікай сумы на аплату паслуг міліцыі, але і з-за самога факту неабходнасці за гэта плаціць. Яны лічаць патрабаванне ўладаў парушэннем Канстытуцыі.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ: