Вы тут

На 11 ліпеня прызначаны суд над Змітром і Настай Дашкевічамі

Наста і Зміцер Дашкевічы з дзецьмі / facebook.com/nasta.dashkevich

На 11 ліпеня прызначаны суд над Змітром і Настай Дашкевічамі. Іх абвінавачваюць ва "ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Крымінальную справу будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Пірожнікава), паведамляюць праваабаронцы.

Зміцер Дашкевіч за кратамі з 23 сакавіка 2022-га: спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пазней стала вядома, што на Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу па тым жа артыкуле, што і на мужа. Нагодай для крымінальнай справы, верагодна, стаў удзел у вулічных маршах 2020 года.

У Дашкевічаў чацвёра дзяцей. Чацвёрты сын, Данііл, нарадзіўся 15 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.