Вы тут

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек, сярод іх — Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч / Еўрарадыё

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 14 чалавек. Гэта — Алег Абдулаеў, Кацярына Алексіян, Аляксей Буркоў, Канстанцін Высочын, Іван Глебко, Зміцер Дашкевіч, Алег Каспяровіч, Максім Матырка, Анастасія Санкоўская, Анжаліка Смірнова, Вольга Чарняк, Руслан Шапуноў, Леанід Шамаў і Уладзімір Яроменка. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Усе яны праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Толькі ў Шамава іншы артыкул — "Масавыя беспарадкі".

Самы вядомы сярод гэтай групы палітвязняў — былы лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч. Ён быў затрыманы 23 сакавіка і не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У нашай краіне на сённяшні дзень налічваецца 1130 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.