МЗС: ёсць выпадкі завозу каранавіруса з Масквы, а беларусы яго не экспартавалі

МЗС: ёсць выпадкі завозу каранавіруса з Масквы, а беларусы яго не экспартавалі

У МЗС Беларусі пракаментавалі закрыццё Расіяй з 18 сакавіка мяжы, а таксама заяву расійскага ўраду, у якой крытычна ацэньваліся захады ў нашай краіне па выкананні рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. У аўторак ужо з'явілася заява краінавага офісу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Мінску, у якім пазітыўна адзначаны гэтыя высілкі Беларусі.

Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыі, прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза, пасля дзеянняў расійскіх уладаў "асадак... застаецца". "Сумна, што рашэнні нашых расійскіх сяброў у большай меры заснаваныя на нейкіх абстрактных прапорцыях, чым на рэальных дадзеных альбо інтарэсах людзей", заявіў ён, адказваючы на пытанне ria.ru. Глаз нагадаў, што ад самага пачатку Беларусь кругласутачна працуе разам з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. "І няма ніводнай рэкамендацыі, якую б не выконваў беларускі бок", — падкрэсліў ён.

"На сённяшні дзень устаноўлены два выпадкі завозу на тэрыторыю Беларусі каранавіруса з Масквы, — заявіў прэс-сакратар МЗС. — Астатнія таксама прывезены звонку. Беларусы ж пакуль нікому яго не экспартавалі...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі