МЗС Украіны: Беларусь заявіла, што Украіна збіраецца на яе напасці

МЗС Украіны заклікае не паддавацца на правакацыі / ІА "Панарама"
МЗС Украіны заклікае не паддавацца на правакацыі / ІА "Панарама"

МЗС Беларусі выклікала ўкраінскага амбасадара ў Мінску Ігара Кізіма праз тое, што Украіна нібыта збіраецца нанесці ўдары па Беларусі. Кізіму была ўручана дыпламатычная нота ўвечары 8 кастрычніка.

МЗС Украіны такія планы суседкі адмаўляе.

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мы катэгарычна не прымаем чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. Не выключаем, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа быць часткай плана Расійскай Федэрацыі па арганізацыі правакацыі і далейшага абвінавачванні Украіны. Заклікаем беларускі народ не паддавацца на правакацыі, — піша МЗС Украіны. — Украіна ніколі не пасягала на чужыя тэрыторыі. Мы выразна прытрымліваемся асноватворных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН. Улада ў Беларусі павінна перастаць выконваць жаданні Крамля і неадкладна спыніць аказваць падтрымку Расіі ў ажыццяўленні яе агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі