Мытнікі расказалі, чаму трыбушылі аўтамабіль каля расійскай мяжы
Мытны надгляд аўтамабіля на расійскай мяжы / Мытны камітэт
Мытны камітэт пакрыўджана адрэагаваў на публікацыю ў СМІ звестак пра ўзмоцнены нагляд легкавікоў на беларуска-расійскай мяжы. У ведамстве заявілі, што гаворка ідзе пра перавозку наркотыкаў.
Звесткі пра надгляд легкавікоў на трасе М1 з'явіліся некалькі дзён таму. Паведамлялася, што беларускія мытнікі літаральна растрыбушылі аўтамабіль каля мяжы з Расіяй, расклаўшы змесціва проста на траве на ўзбочыне.
У паведамленні мытнага камітэта гаворыцца, што 31 ліпеня аператыўнікі віцебскай мытні праводзілі спецмерапрыемствы на беларуска-расійскай мяжы. Яны спынілі легкавік Volkswagen, які рухаўся з Расі і за рулём якога быў 40-гадовы беларус. Таксама ў машыне былі яшчэ два маладыя чалавекі.
Службовы сабака зрэагаваў на наяўнась наркотыку. Падчас надгляду ў асабістых рэчах кіроўцы выявілі гашыш, а ў аднаго з пасажыраў — прыстасаванні для ўжывання наркотыкаў.
На кіроўцу пачалі крымінальную справу. Яго затрымалі.
У той дзень мытнікі спынілі некалькі аўтамабіляў, бо мелі інфармацыю пра магчымую перавозку наркотыкаў. "Але мытны кантроль у дачыненні да іх не праводзіўся", — адзначаюць у Мытным камітэце.