Мясніковіч: Эканоміка сельгаспадаркі знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане

Эканоміка сельскай гаспадаркі знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане, заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 15 лютага на пасяджэнні прэзідыума Саўміна па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу і падрыхтоўкі да веснавых палявых работ, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік урада нагадаў, што перад галіной стаяць вялікія задачы — выйсці да 2015 года на 7 мільярдаў долараў экспарту сельгаспрадукцыі, забяспечыўшы пры гэтым станоўчае знешнегандлёвае сальда на ўзроўні 4 мільярдаў долараў.

"Гэта вельмі цяжка. І цяжка таму, што ў прынцыпе эканоміка галіны знаходзіцца ў дрэнным стане. Нават, я б сказаў, у вельмі дрэнным", — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён зазначыў, што ў прадпрыемстваў АПК вялікія даўгі. "Трэба вырашаць гэтае пытанне", — канстатаваў Мясніковіч.

Паводле звестак Белстата, на 1 снежня 2010 года запазычанасць па крэдытах і пазыках сельскай гаспадаркі складала больш 18 трыльёнаў. рублёў, пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць —больш  2 трыльёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі