10 красавіка ў Мінск прыедзе расійскі прэм'ер-міністр
![10 красавіка ў Мінск прыедзе расійскі прэм'ер-міністр](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000026_1579178085_376151_big.jpg.webp?itok=f976XBPu)
10 сакавіка ў беларускай сталіцы пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. У ім возьмуць удзел прэм'ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта ў пятніцу паведаміў расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін, паведамляе БЕЛТА. У Маскве ён сустракаўся ў старшынём калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.
Мясніковіч заявіў, што ў ЕАЭС ёсць "разрыў паміж высокім узроўнем палітычных рашэнняў, якія прынятыя кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў па інтэграцыі, і практычнымі справамі". Ёсць і іншыя моманты, якія трэба вырашыць, "каб сапраўды інтэграцыя паглыблялася".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.