Мужчыну затрымалі за каментар пра памерлага начальніка калоніі
![У сацсетках мужчына падпісаны як Генадзь Палонскі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/zatrv.jpg.webp?itok=lu7vEaKo)
У сацсетках мужчына падпісаны як Генадзь Палонскі / Кадр з відэа
Жыхара Віцебска затрымалі за каментар пра памерлага начальніка папраўчай калоніі № 3 Аляксея Старавойтава. Відэа затрымання мужчыны апублікавалі прапагандысты. У сацсетках ён падпісаны як Генадзь Палонскі, адзначаюць праваабаронцы.
Пра смерць Старавойтава стала вядома ў лютым 2024-га. Ён быў датычны да ціску на палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.