Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі № 3
![У калоніі № 3](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/kalonija-vitebsk-20181117-10.jpeg.webp?itok=5Ji7MGY_)
У калоніі № 3 / spring96.org
Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі № 3 палкоўнік унутранай службы Аляксей Старавойтаў, паведамляе MAYDAY. У 47 гадоў (па іншых звестках, у 46). Прычына смерці невядомая.
Старавойтаў там кіраваў каля пяці гадоў — да лета 2023 года, а ўвогуле там працаваў з канца 1990-х. Менавіта ў гэтай калоніі ў траўні мінулала года памёр палітвязень Мікалай Клімовіч.
Пра Аляксея Старавойтава вядома, што ён датычны да ціску на палітвязняў. У прыватнасці, прымушаў іх пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
![Памёр былы начальнік віцебскай папраўчай калоніі № 3](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Star.jpg.webp?itok=D8nw7GgH)
Аляксей Старавойтаў / BELPOL
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.