МУС: Захопленая ў Сірыі беларуска "мае сумнеўнае маральнае аблічча"

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, жанчына раней самастойна неаднаразова выязджала ў Ліван, дзе на працягу некалькіх месяцаў працавала ў адным з начных забаўляльных клубаў. Пры гэтым у яе была не працоўная віза.





Коўтун дадаў, што пра жанчыну вядома, што яна была пазбаўленая бацькоўскіх правоў за неналежны догляд за сынам. Зараз яе 6-гадовае дзіця ўсыноўленае прыёмнымі бацькамі. "Маральнае аблічча гэтай жанчыны, якое нам вядомае, таксама пакідае жадаць лепшага", — адзначыў міліцэйскі чыноўнік.





Коўтун нагадаў, што беларускі МЗС па сваіх каналах прымае ўсе магчымыя меры для яе найхутчэйшага вяртання на радзіму. Потым міліцыя зладзіць праверку, каб высветліць, якім чынам гэтая жанчына апынулася ў Сірыі, чым яна там займалася, якія былі ўмовы яе вывазу ў Сірыю.





Нагадаем, што жыхарка Жодзіна Святлана Маркіяновіч апынулася закладніцай у сірыйскіх паўстанцаў.





Фота з сацыяльных сетак