Сірыйская журналістка: Патрабаванняў наконт вызвалення беларускі яшчэ няма

Нагадаем, учора ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім дзве жанчыны знаходзяцца пад дуламі аўтаматаў сірыйскіх паўстанцаў. Адна з іх прадставілася грамадзянкай Малдовы, іншая — грамадзянкай Беларусі. У той жа дзень МЗС Беларусі заявіла, што вывучае сітуацыю са з'яўленнем гэтага відэа.





Вось што распавяла ў сераду Еўрарадыё сірыйская журналістка Анхар Кочнева:





“Пакуль яны толькі размясцілі відэа. Яны павінны выйсці на сувязь і агучыць патрабаванні. Наколькі я валодаю інфармацыяй, патрабаванняў пакуль не высоўвалі".



Сама сірыйская журналістка трапіла ў палон да паўстанцаў 10 кастрычніка 2012 года. Але сёлета ў сакавіку змагла ўцячы. Анхар Кочнева цалкам падтрымлівае прэзідэнта краіны Башара Асада і ўрадавыя войскі. Падчас вайны ў Сірыі яна стала адной з найярчэйшых медыйных асобаў у краіне і непасрэдна займаецца вызваленнем палонных, вядзе перамовы з удзельнікамі вайны.



Фота — inotv.rt.com