МУС упэўнены, што Беларусі не пагражае масавы наплыў кітайскіх мігрантаў

Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, сёння самыя буйныя кітайскія праекты ў Беларусі, куды афіцыйна прыцягваецца працоўная сіла з КНР, гэта рэканструкцыя ЦЭЦ №5 у Мінскай вобласці, будаўніцтва гатэля "Пекін" у Мінску, комплексу жылых і адміністрацыйных будынкаў у мінскім раёне "Лябяжы", будаўніцтва Добрушскай кардоннай фабрыкі.





Бягун падкрэсліў, што кітайскія кампаніі ды кітайскія грамадзяне імкнуцца выконваць беларускае заканадаўства.





Чыноўнік паведаміў, што ў год у Беларусі замежнікі здзяйсняюць каля 2% злачынстваў ад агульнага масіву супрацьпраўных дзеяў.





Фота — xintu.asia