Петкевіч заклапацілася жыллёвымі ўмовамі для маладых спецыялістаў
Фота пра ўмовы жыцця носіць ілюстрацыйны характар / LookByMedia
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Петкевіч даручыла старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ўзяць пад асаблівы кантроль забеспячэнне жыллём маладых спецыялістаў, якія прыбываюць на працу па размеркаванні. Дакумент даручэння ў распараджэнне Еўрарадыё перадала ініцыятыва BELPOL.
Падставай сталі ўчасцілыя скаргі маладых спецыялістаў на незадавальняльныя жыллёвыя ўмовы, якія прадастаўляюцца ім пры прыбыцці да месца працы. Петкевіч спасылаецца на такія скаргі, якія з'яўляюцца ў сацыяльных сетках і месенджарах.
Яна адзначыла, што неабходна забяспечыць стварэнне жыллёвых умоў, якія спрыяюць замацаванню кадраў у рэгіёнах.
Гісторыя пытання
Спецыяльную пастанову аб размеркаванні маладых спецыялістаў Савет міністраў Беларусі прыняў яшчэ ў 1997 годзе, у 2002 годзе абавязковае размеркаванне замацавалі ў заканадаўстве.
У 2006–2007 гадах сістэму істотна пашырылі і дэталізавалі. Сёння выпускнікі, якія навучаліся на бюджэтнай аснове, абавязаны адпрацаваць па размеркаванні ўстаноўлены тэрмін.
Пра дрэнныя ўмовы жыцця беларускія СМІ пішуць з 2010-х. Маладыя спецыялісты не атрымлівалі абяцанае жыллё, былі вымушаны здымаць кватэры за свой кошт або штодня ездзіць на працу з іншага горада.
Праблема заключаецца не толькі ў стане прадастаўляемага жылля, але і ў высокім кошце яго арэнды.
@nesluchajno.by Беларуси очень нужны все эти молодые специалисты. И именно поэтому государство должно создать нормальные условия, иначе такими темпами никакой молодежи в стране не останется. #беларусь #уровеньжизни #отработка #молодежь #новости ♬ original sound - НЕ случайно | Жизнь в Беларуси
Пры гэтым улады, для прыцягнення працоўных мігрантаў у Беларусь, гатовы прадаставіць ім і членам іх сем'яў "належныя ўмовы пражывання і жыццядзейнасці".