Вы тут

Моцны вецер чакаецца ў Беларусі і ў суботу

Наступства стыхіі / МНС

Моцны вецер захаваецца ў Беларусі і ў суботу, папярэджваюць сіноптыкі. У нашай краіне аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены і на 15 студзеня. Чакаецца, што парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду (гэта ўжо менш, чым у пятніцу).

14 студзеня моцны вецер ламаў дрэвы, зрываў дахі будынкаў, перакульваў прыпынкі грамадскага транспарту. Паўтысячы населеных пунктаў засталіся без святла.

Уначы ў суботу тэмпература паветра складзе ад -2 да +1, а ўдзень — ад 0 да +3 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.