"Міс Беларусь — 2018" Марыя Васілевіч атрымала прэмію Лукашэнкі

"Міс Беларусь — 2018" Марыя Васілевіч атрымала прэмію Лукашэнкі

Дзевяць спецыяльных прэмій кіраўніка дзяржавы прысуджаныя дзеячам культуры і мастацтва Беларусі. Адпаведны ўказ (№ 2 ад 3 студзеня) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Спецпрэміі атрымалі: Акадэмічны ансамбль песні і танцу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, калектывы Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжу, народны артыст Віктар Манаеў, калектыў народнага сямейнага ансамбля "Сваякі" з Ваўкавыскага раёна, аўтарскі калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, творчы калектыў былых малалетніх вязняў фашызму "Лёсы", народны інструментальны ансамбль "Нясвіжскія лыжкары".  

Спецпрэмію ад Лукашэнкі атрымала і "Міс Беларусь — 2018", "Міс свету Еўропа" Марыя Васілевіч. "За значны ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, актыўную дабрачынную дзейнасць", — адзначаецца ва ўказе. Сродкі выдзяляюцца са сродкаў фонду кіраўніка дзяржавы па падтрымцы культуры і мастацтва. Сумы прэмій вызваляюцца ад абкладання падаходным падаткам з фізасобаў.

"Міс Беларусь — 2018" Марыя Васілевіч атрымала прэмію Лукашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі