Перад ад'ездам у Маскву Лукашэнка танчыў у Мінску з "Міс Беларусь — 2018"

Перад ад'ездам у Маскву Лукашэнка танчыў у Мінску з "Міс Беларусь — 2018"

Перад ад'ездам у Маскву Аляксандр Лукашэнка танчыў у Мінску з "Міс Беларусь — 2018" Марыяй Васілевіч. Побач танчыў і прэм'ер-міністр Сяргей Румас. У пятніцу ў Палацы Незалежнасці з удзелам кіраўніка дзяржавы прайшоў першы Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі. Прысутнічалі амаль 300 маладых людзей, найлепшых студэнтаў і вучняў старэйшых класаў.

Лукашэнка выступіў перад моладзю з прамовай. "Гэты баль — свайго роду падарунак за стараннасць, працавітасць, выдатную вучобу, за вашу ініцыятыўнасць, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Тут лепшыя з лепшых. Вы самая актыўная і прагрэсіўная частка нашага насельніцтва".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён не агітуе моладзь не з'язджаць за мяжу і заставацца ў Беларусі. Але хоча, каб хлопцы і дзяўчаты памяталі пра сваю радзіму і калі ім захочацца вярнуцца, то яны — сапраўдныя беларусы.

29 снежня Аляксандр Лукашэнка зноў правядзе ў Маскве перамовы з Уладзімірам Пуціным (яны сустракаліся ў расійскай сталіцы 25 снежня). Будуць абмяркоўвацца праблемныя пытанні ў дачыненнях Беларусі і Расіі.

А больш важных навін слухайце ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Больш важных і цікавых навінаў у выніковай праграме "Петарда":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі