"Мінсктранс" патлумачыў, адкуль узялася ідэя пра "15 секундаў"

"Мінсктранс" патлумачыў, адкуль узялася ідэя пра "15 секундаў"

Гендырэктар "Мінсктранса" Лявонцій Папянок адказаў на петыцыю мінчукоў, якія патрабавалі не адключаць кампосцеры і валідатары падчас руху грамадскага транспарту. 

Адказ на петыцыю, пад якой падпісаліся больш за 1000 чалавек, з'явіўся на сайце petitions.by. 

Як распавядала Еўрарадыё, "Мінсктранс" абвясціў, што падчас руху аўтобусаў кампосцеры і валідатары будуць блакавацца. На тое, каб прабіць квіток, у пасажыра будзе 15 секундаў пасля пачатку руху. Адпаведныя гукавыя абвесткі агучваліся ў грамадскім транспарце сталіцы. 

Гэтае новаўвядзенне выклікала масавае абурэнне мінчукоў. Дзяржпрадпрыемства "Сталічная сувязь і транспарт" абвясціла, што выступае супраць такой навацыі. Пасля гэтага "Мінсктранс" адмовіўся ад сваёй ідэі. 

У сваім адказе Папянок заявіў, быццам "маўленчая інфармацыя пра блакаванне сістэмы падчас руху транспарту была размешчаная ў аўтобусах для маніторынгу грамадскай думкі пасажыраў". Па яго словах, "Мінсктранс" не прызначаў канкрэтнай даты, калі гэтае новаўвядзенне запрацуе. 

"Гэтая ініцыятыва прадпрыемства не была падтрыманая Мінгарвыканкамам і адмененая", — дадае ён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі