Кампосцеры і валідатары у аўтобусах Мінска будуць блакаваць падчас руху

Кампосцеры і валідатары у аўтобусах Мінска будуць блакаваць падчас руху

У аўтобусах Мінска кампосцеры і валідатары будуць блакаваць пасля таго, як транспарт ад'едзе ад прыпынку. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на "Мінсктранс".

Абвесткі пра гэта ўжо гучаць у салонах сталічных аўтобусах, але само новаўвядзенне пакуль што не ўжываецца. 

Намеснік гендырэктара "Мінсктрансу" Віктар Тозік нагадвае: у правілах перавозкі гаворыцца, што пасажыр павінен аплачваць праезд да пачатку паездкі. "Так, і сістэма будзе блакавацца, каб пасажыры не сталі каля дзвярэй, не чакалі, калі ўбачаць кантралёра на бліжэйшым прыпынку, каб хуценька скасаваць квіток. Усё накіравана на тое, каб людзей прымусіць плаціць, каб ніхто не ездзіў зайцам", — тлумачыць ён.

На яго думку, штурханіны ў дзвярах пры гэтым не будзе, бо каля кожных дзвярэй вісіць па два валідатары. 

"Працаваць будзе так: кіроўца глядзіць у люстэрка, націскае кнопку, што дзверы зачыняюцца, пачынае ехаць. Пасля пачатку руху, секунд за 15, сістэма будзе блакавацца", — дзеліцца падрабязнасцямі Тозік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі