Мінскія ўлады забаранілі Марш прадпрымальнікаў

Мінскія ўлады забаранілі Марш прадпрымальнікаў

Мінскія ўлады забаранілі Марш прадпрымальнікаў. Шэсце і мітынг планавалася правесці 14 сакавіка. Заяўку падавалі кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка і былы палітвязень, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху Мікалай Статкевіч.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка абгрунтаваў адмову тым, што яшчэ да атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства яго пачалі рэкламаваць у СМІ, у інтэрнэце, што забаронена законам. Акрамя таго, у заяве не была пазначаная "крыніца фінансавання масавых мерапрыемстваў з боку арганізатараў".

Чыноўнік спаслаўся і на тое, што ў Мінгарвыканкам "паступілі заявы іншых асобаў аб правядзенні масавага мерапрыемства ў форме шэсця па аналагічным маршруце 14.03.2016". Гаворка ідзе пра заяўку, якую падаваў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Пазней ён яе адклікаў, але, як бачым, было ўжо позна. "Перспектыва" абвінавачвае Лябедзьку, што ён гэта зрабіў наўмысна, каб сарваць акцыю. Грамадскае аб'яднанне лічыць, што "ўлады банальна спалохаліся".

Як паведамляла Еўрарадыё, нямала індывідуальных прадпрымальнікаў з пачатку года спынілі працу, паколькі ўказ кіраўніка дзяржавы № 222 патрабуе мець сертыфікаты на ўсю прадукцыю лёгкай прамысловасці. Аднак у акцыях пратэсту ў Мінску ўдзельнічалі толькі некалькі сотняў чалавек (разам з прадстаўнікамі рэгіёнаў). "Перспектыва" ад вулічных акцый устрымлівалася, спадзявалася на перамовы з уладамі. Толькі нядаўна было вырашана правесці Марш прадпрымальнікаў, але, як бачым, дазвол мінскія ўлады не далі.

Мінскія ўлады забаранілі Марш прадпрымальнікаў
Мінскія ўлады забаранілі Марш прадпрымальнікаў
Фота: perspektyva.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі