Мінскія гатэлі запоўненыя на 41%

Мінскія гатэлі запоўненыя на 41%

Сёння гатэлі Мінска маюць каля 6000 нумароў на 10,5 тысячы месцаў. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Минский курьер" паведаміў начальнік ГУ "Упраўленне бытавога і гатэльнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама" Юрый Натычка.

Па яго словах, у 2016 годзе запаўняльнасць мінскіх гатэляў склала 41% — гэта на 1% болей, чым у 2015-м. Большасць пастаяльцаў — гэта расіяне і грамадзяне іншых краін СНД (67%). Нямала таксама прадстаўнікоў Нямеччыны, Кітая, Літвы, Польшчы Турцыі.

Будаваць новыя гатэлі да Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе, не плануецца. Мінскія ўлады разлічваюць, што павінна хапіць наяўных гатэляў. Натычка паведаміў, што цяпер рэалізуюцца 12 праектаў па будаўніцтве шматфункцыянальных комплексаў з гатэлямі на 3,7 тысячы месцаў. Да 2020 года, як плануецца, у Мінску будзе 60 гатэляў на 14 тысяч месцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі