Мінскі культурны цэнтр "Корпус" аб'явіў аб закрыцці. Пра гэта яго каманда напісала ў Instagram. Яна абяцае, што "і надалей будзе займацца высокай беларускай сацыякультурнай кухняй, але ўжо на прасторах сусветнага культурнага фуд-корта". Ужо ў хуткім часе мусяць з'явіцца "эксперыменты для дэгустацыі".
Зімой сёлета з Беларусі здолелі выехаць супрацоўнікі культурнага цэнтру "Корпус" арт-менеджар і дыджэй Аляксандар Багданаў ("Папа Бо") і мастак-сцэнограф Максім Крук. Летась яны былі асуджаныя на 3 гады "хіміі" за ўдзел у пратэстах.