Вы тут

Мінск трапіў у топ-20 CNN прыгожых гарадоў Еўропы, у якіх мала турыстаў

Reuters

Мінск трапіў у топ-20 прыгожых гарадоў Еўропы CNN, у якіх мала турыстаў. Спіс з'явіўся на сайце вядомага амерыканскага тэлеканала. У ім таксама прадстаўлены гарады Англіі, Францыі, Даніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Босніі, Косава, Швецыі, Швейцарыі, Шатландыі, Польшчы, Грузіі, Арменіі, Румыніі, Венгрыі, Турцыі, Балгарыі, Нарвегіі, Італіі. Складальнікі топ-20 лічаць, што турысты рэдка наведваюць Турын, Уроцлаў, Берн, Абердзін, Мальмё, Прышціну, Сараева, Тбілісі, Ерэван, Дэбрэцэн, Анкару, Плоўдзіў і некаторыя іншыя гарады.

Адзначаецца, што наведванне такога горада як Мінск гарантуе адсутнасць натоўпаў турыстаў. У кароткай нататцы пра беларускую сталіцу CNN нагадвае, што яна была амаль цалкам знішчана падчас Другой сусветнай вайны, адноўленая ў савецкія часы. Турыстам прапануюць пабываць на плошчы Незалежнасці, наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны, мінскія бары.

cnn.com