Вы тут

Мінкульт не вызначыў пераможцу конкурсу на помнік народнаму адзінству ў Мінску

Кастрычніцкая плошча ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

Мінкульт Беларусі не вызначыў пераможцу конкурсу на "помнік народнаму адзінству" ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Аб'яўлены паўторны конкурс.

Папярэдні конкурс "эскізных праектаў скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай адзінству беларускага народа" аб'яўляўся міністэрствам у ліпені. Відаць, журы не знайшло годных праектаў. А ідэю ўстаноўкі помніка ў лютым 2021-га на Усебеларускім народным сходзе агучыў Аляксандр Лукашэнка: "Распрацаваць — калі паспеем у гэтым годзе... усталяваць нейкі мемарыял ці помнік у горадзе-героі Мінску".

Новы конкурс Міністэрства культуры праводзіць да 15 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.