Міністр абароны распавёў пра дзедаўшчыну ў беларускім войску

Міністр абароны распавёў пра дзедаўшчыну ў беларускім войску

У беларускім войску сустракаецца дзедаўшчына, хоць і прымаюцца меры, каб звесці яе да нуля. Пра гэтую праблему міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў у перадачы "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ. Яна выйшла ў свет увечары 23 лютага. 

Па словах міністра, парушэнне статуных адносінаў паміж вайскоўцамі ("дзедаўшчына") сустракаецца ў беларускім войску месцамі. Для яе выкаранення ўжываецца не толькі прафілактыка. "Метадам ужывання прэвентыўных, прафілактычных мер, ну а калі дзесьці штосьці здарылася, то натуральна, і "адсякання хвастоў", мы жорстка, мэтанакіравана працуем у гэтым пытанні", — паведаміў Раўкоў.

Ён распавёў, што адзін з афіцэраў спрабаваў схаваць факт дзедаўшчыны ў сваім падраздзяленні. На яго пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі