Мінінфармацыі адмовілася шукаць фэйкі ў Мінздароўя

Мінінфармацыі адмовілася шукаць фэйкі ў Мінздароўя

Міністэрства інфармацыі не ацэньвае дакладнасць звестак, якія агучваюць чыноўнікі Мінздароўя. Пра гэта гаворыцца ў адказе на петыцыю, якая патрабавала пакараць Мінздароўя за распаўсюд фэйкаў пра каранавірус. 

Петыцыя з'явілася на сайце petitions.by. Пад ёй падпісаліся 211 чалавек. Аўтары петыцыі звярталі ўвагу на непраўдзівую інфармацыю, якую распаўсюджваюць праз СМІ чыноўнікі Мінздароўя. 

"Да прыкладу: 25 сакавіка 2020 года, Каранік (міністр аховы здароўя Беларусі) заявіў, што ў Еўропе няма санітарна-эпідэміялагічных службаў. Аднак гэта было цалкам абвергнута на канале: https://t.me/kris_medicine/332", — гаварылася ў тэксце звароту.

У адказе, які падпісаў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, паведамляецца: "Меры рэагавання ў дачыненні да фэйкаў Міністэрствам інфармацыі прымаюцца рэгулярна. Міністэрства інфармацыі не мае права даваць ацэнку дакладнасці інфармацыі, якая распаўсюджваецца Міністэрствам аховы здароўя".

Дарэчы, у сакавіку адзін з віцебскіх сайтаў атрымаў патрабаванне ад Мінінфармацыі за распаўсюд фэйкавай інфармацыі пра каранавірус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі