Мінінфарм зачыніў 17 сайтаў "за неналежную рэкламу"

Мінінфарм зачыніў 17 сайтаў "за неналежную рэкламу"

Міністэрства інфармацыі забараніла доступ да 17 сайтаў. Паведамляецца, што асновай стала неналежная рэклама на гэтых інтэрнэт-рэсурсах.

Доступ да сайта vdolg-vam24.xyz быў абмежаваны на падставе пiсьмовага паведамлення адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Астатнія 16 сайтаў (dam-dengi-v-dolg-minsk.com, dam-vam.cash, zaimy.top, get7h24.ru, dengivdolg.site, dam-zaim.top, vot-vash.cash, credit-na-ryki.com, do-zarp.com, money-gold.loan, easymoney.by, dengi-kredit.tilda. ws, dam-vam-dengi.com, zaumi.by2.by, dengidam.by, в-долг-деньги.бел) былі закрытыя на падставе пiсьмовага паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. 

На гэтых сайтах распаўсюджвалася рэклама пра выдачу мікразаймаў неабмежаванаму колу асоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі