Мінімальны спажывецкі бюджэт вырасце амаль на чатыры долары

Мінімальны спажывецкі бюджэт вырасце амаль на чатыры долары

Ад 1 лютага ў Беларусі будуць дзейнічаць новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Такое рашэнне прынятае пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года ў разліку на месяц складае 2 млн 574 тысячы 730 рублёў. Ён на 75 тысяч (амаль на чатыры долары) большы, чым бюджэт, які дзейнічае з 1 лістапада 2015-га па 31 студзеня 2016 года, — 2 млн 499 тысяч 270 руб.

Таксама Мінпрацы сваёй пастановай прызначыла новы бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ).

Ад 1 лютага па 30 красавіка 2016 года БПМ у разліку на месяц складае 1 млн 591 тыс. 310 рублёў. Той, які дзейнічае з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016 года складае 1 млн 567 тыс. 810 рублёў. Такім чынам, павышэнне складзе крыху болей за адзін долар.

Таксама Мінпрацы вызначыла бюджэт пражытковага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва — 1 млн 751 тысячу 560 рублёў; пенсіянераў — 1 млн 213 тысяч 110 рублёў; студэнтаў — 1 млн 539 тысяч 810 рублёў; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 1 млн 10 тысяч 500 рублёў; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 1 млн 415 тысяч 810 рублёў; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 1 млн 741 тысячу 220 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі