Мініфармацыі абмежавала доступ да сайта, які гандляваў алкаголем
![Мініфармацыі абмежавала доступ да сайта, які гандляваў алкаголем](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sajt-1012.jpg.webp?itok=JwlqBEwf)
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ сайта dutyfree.by, паведамляе прэс-служба ведамства. Прычынай сталі парушэнні правілаў продажу алкагольнай прадукцыі.
"На падставе пiсьмовага паведамлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрствам інфармацыі 8 снежня 2015 года прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу dutyfree.by, на якім сістэматычна размяшчалася рэклама алкагольнай прадукцыі і дзейнасці, звязанай з яе дастаўкай", — паведамляюць чыноўнікі Мінінфармацыі.
Фота: vistanews.ru