Мінгандлю прыпыніў дзейнасць бара "Сакура" ў Мінску

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла дзейнасць бара "Сакура" на праспекце Пераможцаў у Мінску (ён належыць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству "Элітасервіс"). Адна з прычын — 33 наймення тавараў (сыры, рыба, віны) на агульную суму больш за 10 млн рублёў былі пратэрмінаваныя.

Як інфармуе прэс-служба Мінгандлю, таксама быў зафіксаваны факт незаконнага продажу і захоўвання каньяку, які прызначаны для продажу ў краме бязпошліннага гандлю (матэрыялы па гэтым выпадку былі накіраваныя "ў адпаведныя кантрольныя органы"). Некаторая прадукцыя захоўвалася без дакументаў, якія б пацвярджалі яе якасць. Праверка выявіла і невыкананне асартыментнага пераліку тавараў.

Пасля бару чыноўнікі Мінгандлю завіталі ў салон прыгажосці і цырульню таго ж уласніка, якія знаходзіліся побач, ды выявілі парушэнні і там. Толькі пратэрмінаваных матэрыялаў знайшлі на суму больш за 2 млн рублёў.

На выпраўленне парушэнняў бар атрымаў тэрмін да 11 студзеня 2016 года.

Фота: chatoff.by