Вы тут

Мінэнерга: загрузка ядзернага паліва на Беларускай АЭС пачнецца 7 жніўня

Беларуская АЭС у Астравецкім раёне / Еўрарадыё

У Міністэрстве энергетыкі Беларусі пацвердзілі: загрузка ядзернага паліва "у актыўную зону рэактара" першага энергаблока АЭС у Астравецкім раёне пачнецца 7 жніўня. "Гэта адзін з этапаў уводу [першага] энергаблока ў эксплуатацыю", цытуе словы прэс-сакратара міністэрства Вольгі Казловіч БЕЛТА. Аднак слоў пра "фізічны запуск" не прагучала (яго Мінэнерга анансавала раней). У чацвер ТАСС паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што ён запланаваны якраз на 7 жніўня, за два дні да прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Ці паедзе на Астравецкую АЭС Аляксандр Лукашэнка, пакуль невядома.

У пачатку ў Мінэнерга заявілі, што персанал Беларускай АЭС падрыхтаваны, як і абсталяванне, тэхналагічныя сістэмы. Былі праведзены выпрабаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.