Вы тут

Мінэнерга: у найбліжэйшыя дні пачнуцца аперацыі па фізічным пуску АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

У найбліжэйшыя дні плануецца пачатак аперацый па фізічным пуску 1-га энергаблока АЭС у Астравецкім раёне Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Мінэнергетыкі Вольга Казловіч. Паводле яе слоў, "персанал... падрыхтаваны і прайшоў неабходныя трэніроўкі для выканання аперацый па загрузцы [ядзернага] паліва". Таксама "падрыхтаваныя тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне для пачатку фізічнага пуску, праведзеныя іх выпрабаванні".

У аўторак Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы ў "Расатаме" паведаміла, што так званы фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на пятніцу, 7 жніўня. Гэта значыць за два дні да прэзідэнцкіх выбараў. У такім выпадку варта чакаць прыезду ў Астравец Аляксандра Лукашэнкі, які мусіць "націснуць кнопку".

"Энергетычны" пуск чакаецца праз 90 дзён пасля пуску "фізічнага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.