Вы тут

Мінэнерга: цэны на газ для насельніцтва не знізяцца

Газ для насельніцтва таннець не будзе / pixabay.com

Цэны на газ для насельнцітва не знізяцца пасля таго, як Беларусь перайшла на аплату паставак у расійскіх рублях. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным ТГ-канале Міністэрства энергетыкі.

Раней урад анансаваў зніжэнне цэн для спажыўцоў прыроднага газу.

Пагадненне пра аплату расійскімі рублямі за пастаўкі газу было падпісанае 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Яго падпісалі міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і старшныя праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер.

Прэс-служба Мінэнерга паведамляе, што дзякуючы пагадненню будуць зніжаныя тарыфы на газ для арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Яны дасягнуць прыкладна ўзроўню лютага 2022 года.

Вось гэта і ёсць тыя спажыўцы, для якіх цэны на газ беларускія ўлады панізяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.