Вы тут

Беларусь будзе плаціць за газ расійскімі рублямі ўжо з красавіка

Беларусь будзе плаціць за газ расійскімі рублямі / pixabay.com

Ужо з красавіка Беларусь пераходзіць на расійскія рублі ў аплаце за пастаўкі газу, паведамляе ТГ-канал урада.

Адпаведныя дакументы падпісалі 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер.

Таксама ў дакументах вызначаюцца ўмовы паставак расійскага газу ў Беларусь у 2022 годзе. Паведамляецца, быццам цана за газ стала для Беларусі больш выгадная, чым у пагадненні, якое дзейнічала да сённяшняга дня.

Урад анансуе, што самым бліжэйшым часам будуць прынятыя рашэнні пра зніжэнне цэн для спажыўцоў прыроднага газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.