Міліцыя і надалей будзе жорстка рэагаваць на несанкцыянаваныя акцыі

Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў на прэс-каферэнцыі адзначыў, што "міліцыя і надалей будзе жорстка рэагаваць на правядзенне несанкцыянаваных акцый."


"Калі гэта ў рамках закону, калі гэта дазволеная акцыя, то мы гатовыя забяспечыць бяспеку, але будзем і надалей прымаць больш жорскія меры за несанкцыянаванае праведзенне акцый" - адзначыў міністр.

Таксама міністр адзначыў, што беларуская міліцыя дзейнічае па сусветным узоры і ўжывае тую ж тактыку, што і паліцыя Францыі і Амерыкі. "Калі ў Францыі ішлі на працягу месяцу баі, гэта патлумачылі тым, што грамадзянам гэтай краіны перашкаджаюць шпацыраваць прадмесцях Парыжу. Калі ў Беларусі міліцыі падтрымлівае парадак на вуліцах, то гэта жорткае падаўленне несанкцыянаванай акцыі" - падкрэсліў У. Навумаў.

"Інтерфакс"