Мазаікі Кішчанкі разбураюцца ў Пінску: хто адказвае за рэстаўрацыю?

Хто адказвае за рэстаўрацыю?

Хто адказвае за рэстаўрацыю?

Мазаікі, якія ўпрыгожваюць фасад дзіцячага садка №43 У Пінску, разбураюцца проста на вачах гараджан. Праца вядомых беларускіх мастакоў Аляксандра Кішчанкі і Наталлі Рачкоўскай нагадваюць знакамітыя мінскія мазаікі на "Усходзе".

З часам мазаікі пачалі разбурацца, але, відаць, нікому не цікава займацца іх рэканструкцыяй. Еўрарадыё паразмаўляла з уладамі пра тое, ці ў курсе яны, што ў Пінску руйнуецца твор мастацтва, і хто наогул мусіць адказваць за рэстаўрацыю.

 

А як мы можам паўплываць?”

Перш за ўсё пад выглядам занепакоенага гараджаніна журналіст Еўрарадыё звязаўся з аддзелам архітэктуры пінскага гарвыканкама, адкуль нас адразу перанакіравалі ў іншы аддзел.

Вы ведаеце, куды вы тэлефануеце? Вы патэлефанавалі ў аддзел архітэктуры, а вам трэба звяртацца ў аддзел адукацыі — менавіта яны павінны быць ініцыятарамі. Можаце пісьмова звяртацца.

Добра, тэлефануем ва ўпраўленне па адукацыі, але і там ніякай канкрэтыкі не чуем.

Глядзіце, цяпер усе дзіцячыя сады — юрыдычныя асобы, гэта значыць, самі прымаюць рашэнне. Гэтае пытанне вам трэба задаваць загадчыцы дзіцячага сада, гэта яна павінна звязвацца з кіраваннем архітэктуры. Усе пытанні да кіраўніка.

— То-бок вы ніяк не можаце паўплываць на сітуацыю?

Ну, не ведаю, выйдзе наш начальнік з адпачынку, і тады можаце з ёй пагаварыць. А як мы можам паўплываць? Гэта гаспадарчыя, гэта ж не гарадскія [будынкі — Еўрарадыё]. Ва ўстановы ёсць кіраўнік, гэта яна ўсё павінна рабіць.

 

На жаль, вось так

Па накіраванні аддзела адукацыі звязваемся з кіраўніцтвам садка. Загадчыца паведамляе, што на рэстаўрацыю мазаікі проста няма грошай.

Мозаики Кищенко разрушаются в Пинске: кто отвечает за реставрацию?
Дзіцячы сад №43 у Пінску
Мозаики Кищенко разрушаются в Пинске: кто отвечает за реставрацию?
Разбурэнне мазаікі ў Пінску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі