Вы тут

МАЗ вярнуўся ў Беларусь з "Дакара" з бронзавымі "бедуінамі"

МАЗ

МАЗ вярнуўся ў Беларусь з "Дакара" з бронзавымі "бедуінамі". Як вядома, экіпаж Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца ў ралі-рэйдзе. Для беларусаў гэта другое прызавое месца на "Дакары" ў гісторыі. Яшчэ два экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага занялі адпаведна 8-е і 12-е месцы.

Прэс-служба МАЗ адзначае, што выступленіе МАЗаў на "Дакары" гэта яшчэ і выпрабаванні розных канструктарскіх рашэнняў у "баявых" умовах. Ну і вядома ж поспех на ралі-рэйдзе ўмацоўвае імідж беларускага прадпрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.