Вы тут

Мастака, які прыйшоў на выставу голым, клічуць у суд

Аляксей Кузьміч / Фэйсбук

На мастака Аляксея Кузьміча склалі адміністрацыйны пратакол. Нагодай стала яго з'яўленне на ўласнай выставе ў яголеным выглядзе. 

Як распавядала Еўрарадыё, выстава Аляксея Кузьміча праходзіла ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Перад адкрыццём выставы з яе былі знятыя некаторыя творы Кузьміча. На знак пратэсту супраць цэнзуры Хлопец з'явіўся аголеным, генталіі яго прыкрывала шыльда з надпісам "Мінітэрства культуры". 

Намесніца дырэктара НЦСМ Алеся Іназемцава напісала на Кузьміча заяву ў міліцыю, каб на яго пачалі крымінальную справу. Аднак праверка праваахоўнікаў не знайшла падставаў для крымінальнай справы. 

Цяпер на мастака пачалі адміністрацыйную справу. Як напісаў у Фэйсбуку сам мастак, справа пайшла ўжо ў суд. Яго інтарэсы будзе прадстаўляць адвакат Сяргей Зікрацкі.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.