Марыя Калеснікава схуднела, а ў Вольгі Маёравай — праблемы з горлам

Вольга Маёрава і Марыя Калеснікава

Вольга Маёрава і Марыя Калеснікава / калаж Hrodna.life

Палітзняволеная Вольга Маёрава, асуджаная па "справе Аўтуховіча", мае праблемы з горлам, але яе не абследуюць. Пра гэта піша Hrodna.life са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Таксама паведамляецца, што Маёравай не даходзяць пераводы і лісты ад сына. Бухгалтэрыя не перадае ёй грошы, якія паступілі на рахунак, бо жанчыну ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў" — грашовыя пераводы ёй забароненыя.

Вольга Маёрава асуджаная на 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яе этапавалі ў гомельскую папраўчую калонію №4.

У гэтай жа калоніі адбывае пакаранне Марыя Калеснікава. Паведамляецца, што цяпер яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі.

Паводле звестак выдання, Марыя схуднела да 42-га ці 44-га памеру. Яе чорныя валасы адраслі да стрыжкі карэ. Але Калеснікава па-ранейшаму ўсміхаецца.

Акрамя таго крыніца Hrodna.life сцвярджае, што ў ПК №4 палітвязняў наўмысна заражаюць каростай праз іншых зняволеных. Медыкі калоніі кажуць, што гэта "алергія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі