Вы тут

Марадона прыедзе ў Беларусь 16 ліпеня і хоча сустрэцца з Лукашэнкам

Фота: Reuters

Дыега Марадона прыедзе ў Беларусь 16 ліпеня і хоча сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Знакамітаму аргентынцу хочацца хутчэй пачаць працу на пасадзе старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст".

"Мы пабачымся з вамі ў Беларусі 16 ліпеня, — кажа Марадона на відэа, якое з'явілася ў Instagram. — Таксама хачу пазнаёміцца з прэзідэнтам Лукашэнкам і пачаць працаваць у Беларусі!".

Як вядома, Марадона дагэтуль не прыехаў у нашу краіну з-за таго, што знаходзіцца на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі. Ён будзе там да фінальнага паядынку, прызначанага на 15 ліпеня.

16 ліпеня брэсцкае "Дынама" правядзе хатні матч чэмпіянату Беларусі з салігорскім "Шахцёрам". І Марадона збіраецца яго наведаць.

Maradona to Belarus on 16.07.2018

Публикация от Tajeddine Seif (@tajeddineseif)