Вы тут

"Манчэстар Юнайтэд" і "Порту" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

Reuters

У чвэрцьфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў выйшлі англійскі "Манчэстар Юнайтэд" і партугальскі "Порту".

Англічане ў хатнім матчы саступілі французскаму "ПСЖ" (2:0). але адыграліся ў гасцях — 3:1. Дзякуючы большай колькасці мячоў, забітых на выездзе, у чвэрцьфінал выйшаў "Манчэстар Юнайтэд".

Абедзве сустрэчы паміж партугальскім "Порту" і італьянскай "Ромай" завяршыліся з аднолькавым вынікам — 2:1. Толькі ў авертайме пенальці бразільскага абаронцы "Порту" Алекса Тэлеса вырашыла лёс камандаў.

Раней у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў выйшлі галандскі "Аякс" і англійскі "Тотэнхэм".