Малдова разлічвае, што бліжэйшым часам адкрыюць авіярэйс Мінск-Кішынёў

Малдова разлічвае, што бліжэйшым часам адкрыюць авіярэйс Мінск-Кішынёў

Малдова разлічвае, што бліжэйшым часам з'явіцца авіярэйс Мінск-Кішынёў. Пра гэта прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон распавёў сёння журналістам пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік нашай дзяржавы знаходзіцца ў Малдове з афіцыйным двухдзённым візітам.

"Спадзяемся бліжэйшым часам адкрыць прамы рэйс паміж Мінскам і Кішынёвам, што дасць дадатковы імпульс для развіцця нашых адносін", — цытуе БЕЛТА словы малдоўскага кіраўніка.

Дадон падкрэсліў, што Беларусь уваходзіць у дзясятку камерцыйных партнёраў Малдовы. У гэтай краіне наладжаная зборка беларускіх трактароў і тралейбусаў. "Спадзяюся, што мы будзем у найбліжэйшай будучыні збіраць і аўтобусы", — дадаў ён.

Прэзідэнт Малдовы назваў перспектыўнм і ўдзел беларускіх кампаній у інфраструктурных праектах, у тым ліку ў будаўніцтве дарог. Якасць беларускіх дарог ён ацаніў як адну з самых лепшых у свеце. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі