Максім Мірны і Эндзі Рам прайгралі ў паўфінале чэмпіянату ЗША па тэнісе

Максім Мірны (14-е месца ў парным рэйтынгу) і Эндзі Рам (10) завяршылі выступ на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе. Як паведамляе БелаПАН, у ноч на 10 верасня "пасеяны" пад пятым нумарам беларуска-ізраільскі дуэт саступіў у паўфінале трэцяй пары турніру індыйцу Махешу Бхупаці (7) і Марку Ноўлзу з Багамскіх выспаў (5) — 4:6, 2:6.

Мірны выйграваў турнір "Вялікага шлёму" ў пары двойчы — у 2000 (з аўстралійцам Лейтанам Х'юітам) і 2002 (з Бхупаці) гадах. У мінулым сезоне, гуляючы з брытанцам Джэймі Мюрэем, беларус выбыў ужо ў першым крузе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі