Макей заявіў у Венгрыі, што ў Беларусі праграмістаў больш, чым у ЗША і Індыі

Макей заявіў у Венгрыі, што ў Беларусі праграмістаў больш, чым у ЗША і Індыі

Беларускія праграмісты лічацца аднымі з найлепшых у свеце, заявіў у Будапешце міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, Беларусь абганяе "па гэтым паказчыку з разліку на душу насельніцтва нават такія вядомыя краіны, як ЗША і Індыя". Як інфармуе прэс-служба МЗС, таксама міністр гаварыў пра мадэрнізацыю беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць "высокатэхналагічную прадукцыю", згадаў пра будаўніцтва АЭС. Цалкам выступленне Уладзіміра Макея гл. тут.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства знаходзіўся з афіцыйным візітам у Венгрыі 16-17 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі