Магутны ўраган ва Украіне: амаль 400 населеных пунктаў абясточаныя (відэа)

Непагадзь разгулялася ў ноч на 1 чэрвеня. Без святла засталіся 398 населеных пунктаў у шасці абласцях. У Адэскай вобласці ёсць ахвяры і пацярпелыя — адзін чалавек загінуў ад удару токам, яшчэ некалькі людзей атрымалі траўмы ад падзення дрэваў.



Колькасць зламаных і паваленых дрэваў вымяраецца дзясяткамі. Пашкоджаныя лініі электраперадач і камунальныя газаправоды.



На 1 чэрвеня ва Украіне таксама абвясцілі штармавое папярэджанне: па ўсёй тэрыторыі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — град і шквалісты вецер, месцамі ажно да 25-30 метраў за секунду. Моцныя залевы чакаюць ва ўсіх абласцях, апроч Закарпацця і ўсходу, перадае zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі