Магілёўскія вяскоўцы абаранілі сваіх свіней у судзе

Суд адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі пры Магілёўскім райвыканкаме, якая вынесла штраф за адмову знішчыць свіней на прыватным падворку. Нагодай для пастановы сталі фармальныя прычыны — у прадпісанні ветэрынарнай службы адсутнічала пячатка, а арыгінал пратаколу не адпавядаў копіі.





Суддзя пастанавіў адправіць справу назад у адміністрацыйную камісію. Жыхары вёскі разам з праваабаронцамі спадзяюцца, што працэс не пачнецца наноў, бо ў раёне спала напружанасць з афрыканскай чумой свіней і жывёлаў зноўку прадаюць у Расію.





Адміністрацыйная камісія вынесла пастанову жыхарцы вёсцы Палыкавічы Святлане Ліпецкай, каб тая знішчыла ўласных свіней. Падворак жанчыны знаходзіўся ў радыўсе пяці кіламетраў ад свінафермы. Паводле пастановы Мінсельгасхарчу, гэта — падстава для знішчэння жывёлаў. За адмову выканаць прадпісанне Ліпецкая атрымала штраф у памеры 1,5 мільёна рублёў.





Фота — Shutterstock