Вы тут

Магілёўскія рокеры Akute сыграюць на адной сцэне з The Rasmus

Гурт Akute падчас выступу на адной са сталічных пляцовак / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

31 кастрычніка беларускі гурт Akute стане спецыяльным госцем на канцэрце сусветна вядомых фінскіх музыкаў The Rasmus у сталічным Prime Hall. Выступ пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнага тура.

Для The Rasmus будучы выступ у Мінску стане ўжо трэцім, а прымеркаваны гэтым разам будзе да 15-годдзя легендарнага альбома Dead Letters. Адкрыюць вечар Akute, якіх зацвердзілі непасрэдна фінскія музыкі. Бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў паабяцаў, што “вечар 31 кастрычніка будзе незабыўным”. 

Выступ на адной сцэне з сусветнымі зоркамі стане далёка не першым для Akute. Раней яны ўжо гулялі разам з Джонам Ньюманам, Kasabian і Софі Эліс-Бэкстар, а таксама з Placebo, прычым беларускі гурт абралі самі брытанцы.

Квіткі каштуюць ад 79 да 114 рублёў, а набыць іх можна па гэтай спасылцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.