Маці Сашы Коржыча не згодная з вынікамі расследавання

Маці Сашы Коржыча не згодная з вынікамі расследавання

Завершанае папярэдняе расследаванне па рэзананснай справе радавога Аляксандра Коржыча, які загінуў у Печах на пачатку кастрычніка 2017 года. Трох сяржантаў 3-й вучэбнай танкавай роты вайсковай часці 43064, дзе служыў Коржыч, абвінавачваюць у давядзенні салдата да самагубства. Але маці радавога Святлана Коржыч не згодная з вынікамі расследавання:

“Я з гэтымі вынікамі не згодная. Мяне запрашаюць у панядзелак толькі азнаёміцца з вынікамі… А тое, што яны там гэтую фікцыю напрыдумвалі, вы мяне прабачце. Я згодная на паўторную эксгумацыю [гаворка ідзе пра эксгумацыю і паўторную экспертызу, — Еўрарадыё]. І хай правераць, якія ручкі-ножкі, што яны там павыбівалі”.

Як патлумачыў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, юрыдычная практыка склалася так, што першы артыкул часцей ужываецца ў дачыненні да бытавых злачынстваў. А калі ў давядзенні да самагубства вінавацяць службовых асоб, артыкул 455 “паглынае” артыкул 145.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі