Лясы Гродзенскай вобласці закрываюцца для наведвання

У сувязі з гарачым надвор’ем з 5 жніўня ўводзіцца забарона на наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Напярэдадні ў міністэрстве абмяркоўвалі неабходнасць аднаўлення забароны на наведвання лясоў на большай частцы тэрыторыі Беларусі.

Па стане на 3 жніўня такая забарона дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці, у Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім, Ельскім, Брагінскім, Лельчыцкім, Чычэрскім і Кармянскім раёнах Гомельшчыны. Таксама забаронена наведваць лясы ў Любанскім, Мінскім, Дзяржынскім, Старобінскім і Чэрвенскім раёнах Мінскай вобласці.

У астатніх раёнах краіны лясы пакуль адкрытыя для наведвання.

Абмежаванні ўводзяцца з-за павышанай небяспекі ўзнікнення пажараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі