Лукашэнка зноў кліча "збеглых", якія "памыліліся", вярнуцца ў Беларусь

Лукашэнку ў Свята-Елісавецінскім манастыры
Лукашэнку ў Свята-Елісавецінскім манастыры

Аляксандр Лукашэнка зноў кліча сваіх апанентаў, якія з'ехалі з Беларусі пасля выбараў-2020 года на фоне развязаных уладамі рэпрэсій, вярнуцца. Праўда, ілюзій у іх быць не павінна: рэжым па-ранейшаму лічыць, што пратэстоўцы "памыліліся". А значыць, на радзіме іх чакае цалкам прадказальная "праца над памылкамі".

"Прыйшоў час, калі мы, прадстаўнікі ўлады, і вы павінны зрабіць крок насустрач гэтым людзям, якія памыліліся. І будзе па-нашаму, па-праваслаўнаму, калі мы гэты крок насустрач зробім. Я ўпэўнены, што сярод тых, хто ўцёк, — людзі, якія зразумелі , што памыліліся. Яны не павінныя быць выкінутыя на збочыну", — сказаў Лукашэнка, наведваючы 7 студзеня Свята-Елісавецінскі манастыр у Менску.

Ён да гэтага часу ўпэўнены, што тыя, хто з'ехаў з Беларусі, апынуліся за мяжой "на збочыне". Але лёс тых, хто вяртаецца ў Беларусь, складаецца незайздросным чынам. Ад судоў і турэмных тэрмінаў іх не ратуе нават ганебнае публічнае раскаянне на камеры дзяржаўных прапагандыстаў.

Дарэчы, манастыр, у якім зроблена гэтая "міралюбівая" заява, "па-нашаму, па-праваслаўнаму" падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне і збірае грошы на патрэбы расійскай арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі